Федэрацыя футболу пагражае санкцыямі вядомым футбольным агентам
Футбольныя агенты, якія нясвоечасова падалі інфармацыю пра сваю дзейнасць, трапяць пад дысцыплінарныя санкцыі.
Адпаведнае паседжанне адбудзецца ў Доме футбола 20 верасня. Кіраўніцтва федэрацыі правядзе гутарку з футбольнымі агентамі наконт іх дзейнасці за мінулыя пяць гадоў.
Да гутаркі не дапушчаныя футбольныя агенты Яўген Гайдук, Валерый Русецкі і Арцём Сукач. Нагода — нясвоечасовая падача запытанай інфармацыі, паведамляе прэс-служба БФФ. Супраць іх пачнуць дысцыплінарны разгляд паводле патрабаванняў Асацыяцыі.
Футбольных агентаў Валянціна Нікалаевіча, Віталя Плешку і Мікалач Шпілеўскага да гутаркі не дапусцяць, бо яны папросту не падалі запытаную інфармацыю. Супраць іх таксама пачнуць дысцыплінарны разгляд.
Нагадаем, што Гайдук — агент Паўла Няхайчыка, Дзмітрыя Багі, Сяргея Верамко ды іншых вядомых беларускіх футбалістаў. Шпілеўскі — агент Антона Пуцілы, Ігара Шытава, Антона Амельчанкі.
На фота — Мікалай Шпілеўскі