Фэнтэзі-сядзіба “Літоўка” пад Навагрудкам зноў адчынілася для наведнікаў

Фэнтэзі-сядзіба “Літоўка” пад Навагрудкам зноў адчынілася для наведнікаў

Знакамітая фэнтэзі-сядзіба “Літоўка”, што пад Наваградкам, зноў адчыняецца для наведнікаў. Пра гэта паведаміла ў Інстаграме дачка загінулага ўласніка сядзібы Сяргея Каваля Кацярына.

Аднак цяпер у “Літоўку” будуць пускаць толькі за грошы —  5 рублёў для дарослых, 2 рублі для дзяцей да 10 гадоў. Для дзяцей да 3 гадоў уваход зробяць бясплатным. Адчыненай для наведнікаў сядзіба будзе штодня з 12:00 да 21:00.

Новая гаспадыня сядзібы кажа, што мае шмат планаў на развіццё аб’екта, але на ўвасабленне задумаў патрэбныя сродкі, таму спадзяецца, што ўвядзенне платы за ўваход не выкліча абурэння.

“Месца ранейшым, вядома, ужо не будзе, але я паспрабую зрабіць усё магчымае для яго адраджэння, каб тата мной ганарыўся”, —  адзначыла Кацярына.

Бізнэсмен Сяргей Коваль пайшоў з жыцця 1 студзеня. З таго моманту незвычайная сядзіба была закрытая для наведванняў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі