Фэст "Казюкі" сабраў у цэнтры Гродна сотні рамеснікаў (фота)

У Гродне прайшоў традыцыйны фэст святога Казіміра (апекуна мастакоў і майстроў), або "Казюкі". Намёты, сталы ды стэнды рамеснікаў занялі практычна ўсю вуліцу Савецкую. Мінакі маглі прыдбаць на свой густ прадметы са скуры, гліны, саломы, дрэва, льна ды інш. Для кагосьці набыткі стануць упрыгожаннем кватэры або катэджу, а нешта абавязкова пойдзе ў якасці падарунка гасцям з-за мяжы як візітная картка Беларусі.

Фестываль, дарэчы, па праву можна было б назваць памежным: беларуска-польска-літоўскім. Традыцыйна гэтыя тры мовы выкарыстоўваюцца і арганізатарамі падчас прамоваў цягам афіцыйнага адкрыцця.

Падвяло, мабыць, толькі надвор’е: ад раніцы да абеду ў Гродне ішоў снег ды дзьмуў моцны вецер, што, аднак, не распужала ані рамеснікаў, ані пакупнікоў.

Фэст "Казюкі" сабраў у цэнтры Гродна сотні рамеснікаў (фота)
Фэст "Казюкі" сабраў у цэнтры Гродна сотні рамеснікаў (фота)
Фэст "Казюкі" сабраў у цэнтры Гродна сотні рамеснікаў (фота)
Фэст "Казюкі" сабраў у цэнтры Гродна сотні рамеснікаў (фота)
Фэст "Казюкі" сабраў у цэнтры Гродна сотні рамеснікаў (фота)
Фэст "Казюкі" сабраў у цэнтры Гродна сотні рамеснікаў (фота)
Фэст "Казюкі" сабраў у цэнтры Гродна сотні рамеснікаў (фота)

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі