Фестываль “Рок-кола” адмянілі ў Лагойску; магчыма, ён пройдзе ў Наваполацку

Фестываль “Рок-кола”, які летась забаранілі ў Полацку, адменены і ў Лагойску. Цяпер яго дырэктар Сяргей Анішчанка дамаўляецца з уладамі Наваполацка, каб правесці яго “на радзіме”.
Фестываль з’явіўся і 14 гадоў запар праходзіў менавіта ў Наваполацку, а апошнія тры гады — у Полацку, пакуль мясцовыя ўлады не прынялі рашэнне аб “немэтазгоднасці” правядзення “Рок-кола”. Як паведаміў Еўрарадыё Сяргей Анішчанка, у суботу ён ідзе на прыём да старшыні гарвыканкама Наваполацка Наталлі Качанавай. Тады і вырашыцца далейшы лёс фэсту.

“У гэтую суботу я сустракаюся з новым мэрам Наваполацка. Калі яна скажа, што можна ладзіць у Наваполацку, я з радасцю буду ладзіць фэст там, дзе ён нарадзіўся”.

Анішчанка адзначыў, што калі дазвол будзе атрыманы, то сёлетняе “Рок-кола” адбудзецца ў кастрычніку.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі