Філасофскае пытанне: што дакажа Мацкевіч сваёй галадоўкай?

Філасофскае пытанне: што дакажа Мацкевіч сваёй галадоўкай?

Восьмы дзень у беларускай турме галадае філосаф-палітвязень Уладзімір Мацкевіч. Калі пасля 10 дзён галадоўкі “на вадзе” яго патрабаванні не будуць выкананыя, Мацкевіч пяройдзе на галадоўку “сухую”. Што адметна, палітвязень не патрабуе мільён еўра дробнымі купюрамі, верталёт і калідор да мяжы з ЕС. Філосаф хоча, каб яго вызвалілі з падпіскай аб нявыездзе і перадалі яго справу ў суд. І гатовы дзеля выканання сваіх патрабаванняў рызыкаваць здароўем.


Навошта Мацкевіч распачаў галадоўку і што ў гэтым учынку філасофскага? Ці гатовы ён пайсці да канца і ці ўсведамляе рызыкі? Пра гэта ды шмат што іншае размаўляем з сацыёлагам, кандыдаткай сацыялагічных навук, эксперткай Агенцтва гуманітарных тэхналогій, праграмнай каардынатаркай Лятучага ўніверсітэта Таццянай Вадалажскай.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі