Фільм "Багемская рапсодыя" атрымаў прэмію "Залаты глобус"

Фільм "Багемская рапсодыя" атрымаў прэмію "Залаты глобус"

На цырымоніі ўручэння прэміі "Залаты глобус" фільм "Багемская рапсодыя" атрымаў два прызы — за лепшую кінакарціну і лепшую мужчынскую драматычную ролю (актор Рамі Малек, які сыграў вакаліста групы Queen Фрэдзі Мэрк'юры). 

Цырымоніі ўручэння "Залатых Глобусаў" прайшла ў нядзелю, 6 студзеня, у Лос-Анджэлесе, паведамляе Бі-Бі-Сі.

"Залаты глобус" за песню Shallow да фільма "Зорка нарадзілася" атрымала Лэдзі Гага. Яна згуляла ў гэтым фільме ролю спявачкі-пачаткоўкі, якая ідзе да поспеху. 

Прэмію за найлепшую жаночую ролю заваявала акторка Глен Клоўз за фільм "Жонка".

Найлепшым фільмам на замежнай мове прызнаная карціна Альфонса Куарона "Рома", у якой распавядаецца пра яго дзяцінстве ў Мехіка ў 1970-х гадах.

Крысціян Бэйл, які згуляў ролю былога віцэ-прэзідэнта ЗША Дзіка Чэйні ў фільме "Улада", атрымаў прэмію ў катэгорыі "Найлепшы акцёр мюзіклу / камедыі". Майкл Дуглас адзначаны за ролю ў камедыйным серыяле "Метад Камінскага", а сам гэты серыял прызнаны найлепшым сярод камедыйных.

Фільм рэжысёра Пітэра Фарэлі "Зялёная кніга" атрымаў званне найлепшай кінакамедыі, а таксама — прыз за найлепшы сцэнар.

Сандра О выйграла "Залаты Глобус" у катэгорыі "Найлепшая жаночая роля ў тэлевізійнай драме" — за ролю ў фільме "Забіваючы Еву".

Фільм "Забойства Джані Версачэ: Амерыканская гісторыя злачынстваў" быў узнагароджаны як найлепшы кароткі серыял або фільм, зняты для тэлебачання. Прыз за найлепшы анімацыйны фільм заваяваў "Чалавек-павук: Праз сусветы". А серыял "Амерыканцы" (пра агентаў КДБ у ЗША) быў адзначаны як "найлепшы драматычны серыял".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі