Фільм "Дзесяць жыццяў Мядзведзя" знік з конкурсу "Лістападзік" і з пракату
"Дзесяць жыццяў Мядзведзя" зазналі цэнзуру
Фільм "Дзесяць жыццяў Мядзведзя" Андрэя Кудзіненкі знік з конкурсу дзіцячага і юнацкага кіно "Лістападзік" і з пракату. Гэта была адна з нямногіх беларускіх гульнявых карцін, якія сёлета ўдзельнічаюць у фестывалі.
З чым звязана цэнзура?
Крыніца тг-канала "Святы Белавуд" у мінскім кінатэатры паведаміла, што фільм прыбралі з пракату пасля ліста з Міністэрства культуры.
"Дзесяць жыццяў Мядзведзя" распавядае выдуманую гісторыю прыгод савецкага Алімпійскага чэмпіёна Аляксандра Мядзведзя і яго ўнучкі ў відэагульні. Фільм зняты на студыі "Першая Кінавідэакампанія" прадзюсара Віктара Лабковіча з дапамогай афіцыйнага дзяржтэндэра на бюджэтныя грошы (меншую частку сродкаў прыцягнула "Першая кінавідэакампанія").
Падчас здымак праекту Віктара Лабковіча арыштавалі і адправілі ў СІЗА, з якога ён выйшаў гэтым летам, правёўшы год за кратамі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.