Фільм “Хрусталь”, зняты беларускай рэжысёркай, атрымаў прэмію “Ніка”
Фільм “Хрусталь”, зняты рэжысёркай беларускага паходжання Дар’яй Жук, атрымаў кінематаграфічную прэмію “Ніка”.
Нашумелую карціну прызналі найлепшым рускамоўным дэбютам года — найлепшым фільмам краінаў СНД, Грузіі і Балтыі. Гэта першая ў гісторыі беларускага кіно “Ніка”, атрыманая ў такой намінацыі. Раней беларусы заваёўвалі залатыя статуэткі за найлепшыя сцэнарыі, музыку і рэжысуру.
Фільм “Хрусталь” распавядае пра маладую дзяўчыну, якая захапляецца ды-джэйствам і марыць з’ехаць у ЗША. Лёс заносіць яе ў маленькі беларускі райцэнтр, дзе яна вымушаная пражыць колькі дзён. Дзеянне адбываецца ў 1990-я гады.