Фільм "Смеласць" пра пратэсты ў Беларусі трапіў у лонг-ліст "Оскара"
Дакументальны фільм Аляксея Палуяна "Смеласць" (Courage) пра пратэсты ў Беларусі трапіў у лонг-ліст кінапрэміі "Оскар".
Кінастужка кваліфікавалася на "Оскар" у катэгорыі "Лепшы дакументальны фільм". Цяпер у лонг-лісце 138 карцін.
У сацыяльных сетках рэжысёр падзякаваў "усім дарагім і любімым людзям, якія дазволілі пражыць жнівень 2020 разам і данесці праўду пра Беларусь на ўвесь свет, а таксама кожнаму мірнаму і вольнаму беларусу, які пераадолеў свой страх! Жыве Беларусь!".
Ці трапіць "Смеласць" у шорт-ліст прэміі, стане вядома ўжо 21 снежня.
Аляксей Палуян у праграме "Ідэя Х" у эфіры Еўрарадыё:
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.