Фільм, які выклікаў пратэсты ў Грузіі, атрымаў прыз на фестывалі "Лістапад"
Кадр з фільма "А потым мы танчылі"
Фільм грузінскага рэжысёра Левана Гелбахіані "А потым мы танчылі" атрымаў на фестывалі "Лістапад" прыз за лепшую мужчынскую ролю. І быў адным з фаварытаў глядацкага галасавання. Фільм распавядае пра адносіны двух мужчын, што трэніруюцца і выступаюць у Нацыянальным грузінскім ансамблі танцаў і закранае тэмы ЛГБТ.
Падчас прэм'еры фільма ў Грузіі праціўнікі фільма ўчынілі масавыя пратэсты, інфармуе JAM News. Пратэстоўцы заявілі, што гэты фільм прапагандуе гомасэксуалізм, і яны сарвуць прэм'еру любымі сродкамі. У дзень прэм'еры ва ўсіх кінатэатраў, дзе павінны былі паказваць фільм, патрулявалі тэрыторыю паліцыя і спецназ.
Асноўнае супрацьстаянне разгарнулася каля кінатэатра "Амірані" ў цэнтры Тбілісі. Некалькі сотняў удзельнікаў акцыі спрабавалі прарвацца ўнутр. Пасля таго, як пратэстоўцы сталі кідаць хлапушкі і петарды, паліцыя перастала пускаць людзей у кіназалу.
У ходзе сутычак паміж супернікамі фільма і грамадзянскімі актывістамі за правы ЛГБТ пацярпела некалькі чалавек, дакладная колькасць пакуль не ўдакладняецца. МУС Грузіі заяўляе, што затрымана каля 11 чалавек. Нягледзячы на спробы пратэстоўцаў прарвацца ў кінатэатры, прэм'ера фільма прайшла адразу ў пяці кіназалах.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.