Фінляндыя паставіць плот на мяжы з Расіяй

Фінляндыя паставіць плот на мяжы з Расіяй

Фінляндыя вырашыла будаваць на мяжы з Расіяй плот, каб змагацца з пранікненнем на тэрыторыю краіны афрыканскай чумы свіней (АЧС). Пра гэта інфармуе РБК са спасылкай на фінскае выданне Yle.

Паведамляецца, што фіны паставяць агароджу са сталёвай сеткі. Гэта будзе перашкаджаць дзікам, якія таксама з'яўляюцца пераносчыкамі АЧС, перабягаць мяжу. 

Дарэчы, успышку афрыканскай чумы свіней зафіксавалі за 200 км ад фінскай мяжы.

У Міністэрстве сельскай і лясной гаспадаркі Фінляндыі кажуць, што перад прыняццем канчатковага рашэння пра агароджу будзе праведзенае даследаванне наконт мэтазгоднасці яе будаўніцтва. Таксама ў ведамстве абяцаюць даследаваць, ці будзе негатыўны ўплыў ад будаўніцтва агароджы на іншыя віды жывёлаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі