Фінляндыя стане сябрам NATO 4 красавіка

Фінляндыя ўвойдзе ў NATO / pixabay.com
Фінляндыя ўвойдзе ў NATO / pixabay.com

4 красіавка Фінляндыя стане сябрам NATO. Пра гэта паведаміў генеральны сакратар арганізацыі Енс Столтэнберг.

На сустрэчы міністраў замежных спраў NATO ён заявіў: "Гэта гістарычны тыдзень. Заўтра мы прывітаем Фінляндыю сярод чальцоў Паўночнаатлантычнага альянсу".

Фінляндыя і Швецыя падалі заяўкі на ўступленне ў Паўночнаатлантычны альянс у траўні 2022-га. На гэтае рашэнне паўплываў пачатак вайны Расіі супраць Украіны.

Згодна з працэдурай, усе краіны-чальцы блока павінны ўхваліць іх заяўкі. Сёлета 31 сакавіка заяўку Фінляндыі ўхваліла апошняя з краін NATO — Турцыя. Заяўку Швецыі турэцкае кіраўніцтва ўсё яшчэ тармозіць.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі