Фірму-імпарцёра медыцынскіх масак аштрафавалі на 250 тысяч рублёў

Медыцынская маска

Медыцынская маска / pexels.com

Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю выявіла парушэнні ў кампаніі "Кампары", якая пастаўляла медыцынскія маскі ў перыяд пандэміі каранавіруса з Расіі ў Беларусь. Як паведамляе прэс-служба МАРГ, ведамства выявіла перавышэнне вызначаных аптовых надбавак.

Фірма "Кампары" пастаўляла медыцынскія маскі з 25 лістапада 2020 года па 22 сакавіка 2023-га.

Эканамічны суд горада Мінска прызнаў кампанію і яе службовую асобу вінаватымі ў парушэнні вызначанага парадку фармавання цэн. Фірму аштрафавалі на больш як 250 тысяч рублёў — гэта двухразовы памер розніцы паміж фактычнай выручкай, атрыманай ад продажу медыцынскіх масак, і разліковай велічынёй выручкі ад рэалізацыі гэтых масак па цэнах, вызначаных паводле заканадаўства. Службовай асобе прызначылі штраф у 370 рублёў (10 базавых велічынь). 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі