Флавія Пенета выйграла US Open і аб'явіла, што будзе завяршаць кар'еру

Флавія Пенета выйграла US Open і аб'явіла, што будзе завяршаць кар'еру

33-гадовая італьянская тэнісістка Флавія Пенета выйграла US Open. У Нью-Ёрку ў фінале яна абыграла сваю 32-гадовую суайчынніцу Раберту Вінчы ў двух сэтах — 7:6, 6:2. Фінал працягваўся толькі паўтары гадзіны. Адзначым, што Пенета — самая ўзроставая пераможца турніраў Вялікага шлему ў гісторыі. Адкрыты чэмпіянат ЗША яна выйграла ўпершыню.

Флавія Пенета аб'явіла, што пасля заканчэння сезона яна завершыць кар'еру і развітаецца з тэнісам.

Як вядома, беларуска Вікторыя Азаранка дайшла толькі да чвэрцьфіналу. Заўтра стане вядома, якое месца ў рэйтынгу яна будзе цяпер займаць. На сённяшні дзень Азаранка 20-я, але Пенета яе дакладна абгоніць, падымецца з 26-га на 8-ы радок.

Фота: Reuters

Флавія Пенета выйграла US Open і аб'явіла, што будзе завяршаць кар'еру

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі