"Флэшмоб жаноцкасці" ў Віцебску прайшоў без інцыдэнтаў
У адрозненне ад Мінску.
1 жніўня Віцебск далучыўся да міжнароднага флэшмобу жаноцкасці, піша "Комсомольская правда". Акцыя праходзіла адначасова ў дзясятках гарадоў свету. Яе мэта — нагадаць жанчынам пра іх прыгажосць і падарыць добры настрой.
Удзельніцы ў спадніцах і сукенках ішлі па Віцебску і дарылі незнаёмкам кветкі, паветраныя шарыкі, прысмакі або невялікія сувеніры.
Паведамляецца, што сёлета да "флэшмобу жаноцкасці" далучыліся некалькі беларускіх гарадоў. Праўда, у Мінску гэтую акцыю разагнаў АМАП.
АМАП забараніў дзяўчатам раздаваць кветкі на мінскіх вуліцах (фота)
Фота: kp.by