Food Republic: стэйк за 500 тысяч рублёў, пірожнае "Бульба" — за 6 (фота)

Еўрарадыё выправілася туды, каб прыцаніцца.

Паесці ў бургернай будзе даражэй, чым у іншых рэстаранах фаст-фуда. Кошты на бургеры пачынаюцца ад 40 тысяч за бутэрброд у 250 грамаў, самы дарагі бургер у 310 грамаў каштуе 80 тысяч. Бульба фры — 25 тысяч, а чэшскае піва абыдзецца ў 50 тысяч за бакал.

Курыца грыль каштуе 60 тысяч за паўкіло, гарнір да яе — 12-25 тысяч рублёў.

Кошты на сушы ў рэстаране японскай кухні такія ж як у іншых рэстаранах. Напрыклад, каліфорнія 216 грам каштуе 75 тысяч рублёў.

Маленкая піца "Чатыры сыры" у рэстаране італьянскай кухні каштуе 55 тысяч, вялікая — 85, "Пепероні" — 65 і 90 тысяч рублёў за вялікую.

Самы дарагі рэстаран гэта, відаць, стэйк-хаус. Кошты на стэйкі тут ад 180 да 510 тысяч.

Таксама можна набыць паўфабрыкаты і прыгатаваць дома. Розныя каўбаскі каштуюць каля 200 тысяч рублёў, а стэйкі — да 650 тысяч рублёў за кілаграм.

А вось кошты на дэсерты вельмі дэмакратычныя. Пірожнае "Бульба" — як на вакзале за 6 тысяч, кавалак маркоўнага пірага — 15 тысяч рублёў.

Рэстаранны комплекс адчынілі туркі і ўсе павары тут таксама з Турцыі. І рэстаран турэцкай кухні тут таксама ёсць. Розныя кебабы можна набыць за 70-85 тысяч рублёў.

Відаць, галоўная перавага комплексу, гэта тое, што людзі з рознымі густамі могуць у адным месцы пачаставацца абсалютна рознымі стравамі. А вось адшукаць піва танней за 50 тысяч не атрымалася. Больш коштаў — на фота.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі