Форвард “Барселоны” Ліянель Месі ажаніўся
Форвард “Барселоны” і зборнай Аргенціны Ліянэль Месі ў пятніцу ажаніўся з Антанэлай Ракуца. Шлюбная цырымонія адбылася ў іх родным горадзе Расарыа, паведамляюць замежныя СМІ.
На вяселле былі запрошаныя 260 гасцей, сярод якіх былі гульцы “Барселоны” Неймар, Луіс Суарэс і Жэрар Піке са сваёй нявестай — калумбійскай спявачкай Шакірай, а таксама Карлес Пуёль, Серхіа Агуэра, Гансала Ігуаін.
З нагоды ўрачыстасці ў горадзе былі зробленыя дадатковыя захады бяспекі — за парадкам сачылі за 300 праваахоўнікаў. Гатэль, у якім праходзіла цырымонія, дадаткова ахоўвала прыватная фірма.
Ліянель Месі і Антанэла Ракуца — сябры дзяцінства. Яны былі ў блізкіх адносінах цягам 10 год. Пара ўжо мае дваіх сыноў.