Форвард "Баварыі" Роберт Левандоўскі забіў пяць галоў за дзевяць хвілін

Форвард "Баварыі" Роберт Левандоўскі забіў пяць галоў за дзевяць хвілін

Нападнік мюнхенскай "Баварыі" Роберт Левандоўскі ў матчы супраць "Вольфсбурга" забіў за дзевяць хвілін пяць галоў у браму саперніка.

Пасля першага тайма "Баварыя" прайгравала 0:1, але на 51-й хвіліне польскі форвард зраўняў лік. Менш чым праз хвіліну ён забіў другі гол, а потым вызначыўся на 55-й, 57-й і 60-й хвіліне.

Матч скончыўся з лікам 5:1 на карысць мюнхенскай каманды.

Так званы "пента-трык" (пяць галоў, забітых у адным матчы адным футбалістам) у гульнях камандаў такога ўзроўню здараецца вельмі рэдка. А такі кароткі адрэзак часу, за які гэта зрабіў Левандоўскі, з'яўляецца ўнікальным у гісторыі футбола, адзначае BBC.

Фота: Reuters

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі