Фота дня: над востравам Змяіны развяваецца ўкраінскі сцяг — ужо дакладна

Фота дня: над востравам Змяіны развяваецца ўкраінскі сцяг — ужо дакладна

Украінскія вайскоўцы высадзіліся на востраве Змяіны і вывесілі над ім украінскі штандар. Пра гэта паведамляе Спецыяльнае падраздзяленне "Згард". 

На сцягу ёсць тэкст за подпісам кіраўніка Адэскай абласной вайсковай адміністрацыі Максіма Марчанкі: "Памятай, "рускі ваенны карабель", востраў Змяіны — гэта Украіна!"

Фота дня: над востравам Змяіны развяваецца ўкраінскі сцяг — ужо дакладна
На сцягу напісана: "Памятай, "рускі ваенны карабель", востраў Змяіны — гэта Украіна!"

"Змяіны заўжды быў украінскім і заўжды будзе. І ніякая часовая акупацыя таго не зменіць! Наш батальён быў першым, хто наведаў востраў Змяіны пасля вызвалення. Гэта было рызыкавана, але цяпер на востраве лунае наш сцяг", — пішуць вайскоўцы, якія ўстанавілі сцяг на востраве.

Раней ужо з'яўлялася навіна, што нібыта над Змяіным вывесілі ўкраінскі штандар. Але выявілася, што гэта была толькі "фігура мовы" ад украінскіх СМІ.

Востраў Змяіны расіяне пакінулі 30 чэрвеня, назваўшы гэта "жэстам добрай волі". Украінскі бок сцвярджае, што сілы РФ адступілі ў выніку абстрэлаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі