Фотафакт: 100 чалавек паўдзельнічалі ў флэшмобе ў Віцебску
Акцыя была прысвечаная Марку Шагалу і Бэле Розэнфельд.
У Віцебску 16 красавіка прайшоў флэшмоб, у якім удзельнічалі каля 100 чалавек, навучэнцаў установаў адукацыі. Як інфармуе БЕЛТА, акцыя прымеркаваная да 100 дзён да пачатку рэалізацыі культурніцкага праекта "Вясельная феерыя "Закаханыя над горадам", прысвечанага 100-годдзю вяселля Марка Шагала і Бэлы Розенфельд.
Акрамя прайгравання дзеянняў па папярэдне вызначанай праграме, удзельнікі флэш-мобу запусцілі ў неба паветраныя шары.
Фота: БЕЛТА