Фотафакт: Дэпутатка Анісім прыйшла ў парламент у вышыванцы

Фотафакт: Дэпутатка Анісім прыйшла ў парламент у вышыванцы

Дэпутатка Палаты прадстаўнікоў новага, 6-га склікання Алена Анісім прыйшла на пасяджэнне ў парламент у вышыванцы, але пры гэтым не прышпіліла да вопраткі значок з бел-чырвона-белым сцяжком. Сёння праходзіць сустрэча дэпутатаў папярэдняга, 5-га склікання і наноў абраных. Стары склад парламента складае свае паўнамоцтвы, а новы прыступае да працы з 11 кастрычніка.

Алена Анісім прадстаўляе Таварыства беларускай мовы. У інтэрв’ю Еўрарадыё яна патлумачыла, што пакуль не атрымала дэпутацкі значок. Калі ж атрымае, то будзе насіць яго разам з маленькім бел-чырвона-белым сцяжком.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі