Фотафакт: Дзмітрый Бага стаў гульцом "Хапаэля" з Хайфы

Фотафакт: Дзмітрый Бага стаў гульцом "Хапаэля" з Хайфы

Былы футбаліст БАТЭ 25-гадовы Дзмітрый Бага падпісаў кантракт з "Хапаэлем" з Хайфы. Ён разлічаны на паўгода з магчымасцю працягнення яшчэ на год. У інтэрв'ю афіцыйнаму сайту клуба Бага сказаў, што спадзяецца дапамагчы камандзе "выканаць пастаўленыя задачы".

"Хапаэль" з Хайфы быў заснаваны ў 1923 годзе. Пасля 16 тураў чэмпіянату Ізраіля ён займае 10-е месца.

Нагадаем, Дзмітрый Бага — выхаванец БАТЭ, выступаў толькі за гэтую каманду. У 182 матчах забіў 23 мяча. У апошнія гады ў футбаліста мала што атрымлівалася, ён згубіў месца ў асноўным складзе каманды. Таму не дзіўна, што нядаўна клуб вырашыў не працягваць кантракт з паўабаронцам.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі