Фотафакт: Гістарычная аркада стадыёна “Дынама” пайшла расколінамі

Фотафакт: Гістарычная аркада стадыёна “Дынама” пайшла расколінамі

Гістарычная аркада мінскага стадыёна “Дынама” пайшла расколінамі — яны добра бачныя ў некалькіх месцах збудавання. Большасць расколінаў з’явілася ў месцах існуючых дэфармацыйных швоў, якія разбіваюць збудаванне на часткі і надаюць даўгой канструкцыі дадатковую пругкасць і ўстойлівасць. Але ёсць паўшкоджанні і ў іншых месцах, перадае TUT.by

Будаўнікі запэўніваюць, што нічога страшнага ў расколінах няма, а на аб’екце разам з імі працуюць спецыялісты “Белрэстаўрацыі”. Адказны вытворца працаў на аб’екце Аляксандр Віркоўскі распавёў, што расколіны былі цалкам прадказальнымі з’явамі падчас рэканструкцыі далёка не новага аб’екта. Па яго словах, усе расколіны і сцяна ў цэлым адсочваюцца і ніякіх інцыдэнтаў спецыялісты не прагназуюць.

Пра гэтым самы праблемны вузел, дзе расколіны пайшлі ніжэй, будуць расшываць. Аднак канструкцыя не абрынецца, запэўніваюць будаўнікі: у пэўных месцах яе ўжо ўзмацнілі.

 

Фотафакт: Гістарычная аркада стадыёна “Дынама” пайшла расколінамі

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі