Фотафакт: На мінскай кніжнай выставе прадаюць кнігу "Кіеў капут"

Фотафакт: На мінскай кніжнай выставе прадаюць кнігу "Кіеў капут"

У Мінску адкрылася Міжнародная кніжная выстава. Сярод прадстаўленых на ёй кніг — творы пад назвай “Бітва за Данбас” або “Абарона Адэсы” выстаўленыя на ніжнім узроўні выставачнага цэнтра “Белэкспа”, падалей ад асноўных экспанентаў. Гэтыя кнігі можна набыць за 25 тысяч рублёў. Таксама ў вольным продажы выстаўленая кніга Эдуарда Лімонава “Кіеў капут” — за яе просяць 70 тысяч рублёў.

Сярод асноўных экспанентаў можна сустрэць кнігі нобелеўскай лаўрэаткі па літаратуры Святланы Алексіевіч расійскага выдавецтва “Час”. Беларускія дзяржаўныя выдавецтвы не прадставілі ніводнай яе кнігі.

На выставе можна ўбачыць стэнды беларускіх незалежных выданняў, якія раней былі заяўленыя на выставу: “Галіяфы”, ARCHE, выдавецтва Зміцера Коласа.

Міністр інфармацыі Лілія Ананіч наведала выставу. Разам з ён быў заўважаны старшыня Савета Рэспублікі Міхаіл Мясніковіч.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі