Фотафакт: на вуліцы Рэвалюцыйнай у Мінску праваліўся асфальт
На вуліцы Рэвалюцыйнай у Мінску частка асфальту правалілася пад зямлю. Паводле слоў рабочых, якія цяпер працуюць на месцы здарэння, асфальт абваліўся пад аўтамабілем. Адбылося гэта з-за таго, што дажджамі павымывала грунт з-пад праезнай часткі вуліцы. У выніку пад дарогай утварылася пустата. Дзірка ў дарозе невялікага памеру, прыкладна метр на метр, таму аўтамабільны рух не спынены. Машыну, пад якой праваліўся асфальт, ужо выцягнулі і на месцы здарэння яе не бачна. Але ў "Твітары" з'явілася фота, па якім бачна, што пацярпела машына Cadillac Escalade на расійскіх нумарах.
— Foodhunter (@koko_byy) 26 июля 2017 г.