Фотафакт: Падчас “Гадзіны Зямлі” цалкам згасла падсветка Мірскага замка
19 сакавіка, падчас міжнароднай экалагічнай акцыі “Гадзіна Зямлі”, у якой Беларусь прымае ўдзел восьмы раз, упершыню на 60 хвілін адключылі асвятленне Мірскага замка.
У цемру пагрузілася і царква-пахавальня князёў Святаполк-Мірскіх побач з мурамі сярэднявечнага будынка.