Фотафакт: Снайпер і аўтаматчыкі ва ўкраінскай сталіцы
У чацвер у Кіеве сілавікі пачалі актыўна выкарыстоўваць агнястрэльную зброю супраць паўстанцаў, страляюць па медыках у раёне Майдана.
Толькі сёння загінулі дзясяткі людзей, параненыя сотні.
Міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі сфатаграфаваў міліцэйскага снайпера на вуліцах Кіева. Гэтае фота ён выклаў у твітар.
На іншым здымку з сацыяльных сетак можна пабачыць беркутаўцаў з аўтаматамі Калашнікава.
Як расстрэльваюць пратэстоўцаў у цэнтры Кіева (шакуючае відэа)
Фота — Reuters