Фотафакт: Сотні беларускіх дзяцей удзельнічаюць у "Снежным снайперы"
Спаборніцтвы стартавалі ў Мінску 4 сакавіка. У іх удзельнічаюць хлопчыкі і дзяўчынкі з усёй Беларусі.
У першы дзень масавага дзіцячага турніра юныя спартсмены спаборнічалі ў стральбе з пнеўматычнай зброі. На 5 сакавіка прызначаныя гонкі на мінскай лыжаролернай трасе, інфармуе БЕЛТА.