У Паўднёвай Караліне ўпершыню за апошнія 13 гадоў казнілі чалавека
Турма
Смяротны прысуд упершыню за апошнія 13 гадоў быў прыведзены ў выкананне ў Паўднёвай Караліне. Пра гэта піша мясцовае выданне Post and Courier.
Фрэдзі Юджын Оўэнс быў прысуджаны да смяротнага пакарання пасля таго, як забіў прадавачку крамы падчас рабавання ў 1997 годзе. У 41-гадовай жанчыны засталіся трое дзяцей. На момант забойства злачынцу было 19 гадоў.
Асуджаны падаў прашэнне аб памілаванні губернатару штата, але той адмовіў у прашэнні.
Мужчына быў пакараны смерцю шляхам смяротнай ін'екцыі. У яго таксама быў выбар паміж электрычным крэслам і растрэлам.
Адвакаты Оўэнса сцвярджалі, што ён не страляў у ахвяру, а абвінавачанні супраць яго былі сфабрыкаваныя саўдзельнікам.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.