Фотафакт: у Брэсце адбыўся першы за 5 гадоў праваабарончы пікет

У парку воінаў-інтэрнацыяналістаў 10 снежня сабралася каля двух дзясяткаў людзей з плакатамі, якія заклікалі да свабоды слова, вызвалення палітвязняў, а таксама зменаў у працоўны кодэксе. Такім чынам праваабаронцы і сябры незалежнага прафсаюзу "РЭП" вырашылі нагадаць брэстаўчанам пра Міжнародны дзень правоў чалавека.

Са словаў праваабаронцы Уладзіміра Малея, апошні да гэтага праваабарончы пікет праходзіў ажно ў 2008-м годзе. Пасля гэтага гарвыканкам не дазваляў праводзіць масавыя мерапрыемствы нават у дазволеных для гэтага месцах.

Паралельна з пікетам у парку таксама праходзіла вулічная акцыя ў іншым дазволеным месцы - на стадыёне “Лакаматыў”. Яго ўдзельнікі распаўсюдзілі сярод мінакоў дэкларацыі правоў чалавека. Абодва мерапрыемствы прайшлі без інцыдэнтаў і, нават, нагляду міліцыі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі