Фотафакт: У Ганцавічах страйкавалі швачкі прыватнага прадпрыемства
Гэтае здарэнне адбылося яшчэ 2 жніўня.
Як паведамляе газета “Ганцавіцкі час”, тыдзень таму работніцы прыватнага прадпрыемства “Супермайк” зладзілі стыхійны страйк. У гэты дзень жанчыны выключылі швейныя машынкі і да канца дня проста знаходзіліся на працоўным месцы.
Як паведамляе выданне, падставай для страйку стала затрымка выплаты заробку за чэрвень.