Фотафакт: У мінскім мікрараёне Шабаны замянілі жахлівую ёлку
На галоўнай пляцоўцы раёна цяпер стаіць лясная прыгажуня.
Нагадаем, на мінулым тыдні ў Шабанах з'явілася выродлівая, "аднабокая" ёлка. Мясцовыя жыхары пачалі пісаць у сацыяльных сетках, што з іх "здзекуюцца", у інтэрнэце пачаўся збор подпісаў пад петыцыяй да чыноўнікаў.
Ужо ў пятніцу ёлку прыбралі, а ў панядзелак ёй з'явілася замена, якой мясцовыя жыхары задаволеныя, адзначае сайт onliner.by.
Фота — onliner.by