Фотафакт: У Славянску вызвалілі амерыканскага журналіста Астроўскага
Супрацоўнік выдання Vice правёў у палоне ў сепаратыстаў некалькі дзён.
Журналіст J-Francois Belanger увечары 24 красавіка напісаў у твітары, што Сайман Астроўскі вызвалены. Ужо з'явілася і яго фота на волі. Высветлілася, што спачатку Астроўскага збівалі, яму звязвалі рукі і завязвалі вочы. Але пасля, калі ў справе вызвалення журналіста ўлады ЗША пачалі звяртацца да Расіі, адносіны сепаратыстаў змяніліся. Саймана Астроўскага ўжо завезлі ў Данецк.
Паведамляецца, што ў руках сепаратыстаў у Славянску застаюцца яшчэ некалькі журналістаў.
Фота — Twitter