Фотафакт: У Веткаўскім раёне бусел застаўся зімаваць у дзіцячым садку

Фотафакт: У Веткаўскім раёне бусел застаўся зімаваць у дзіцячым садку

У вёсцы Вясёлка пад Веткай бусел застаўся зімаваць у дзіцячым садку. Птушка позна вывелася з гнязда і не паспела навучыцца лятаць, таму не далучылася да іншых буслоў. За свайго суродзіча ён прымае макет бусла, усталяваны ў двары дзіцячага садка, паведамля TUT.by

Птушка нікога да сябе не падпускае, а прыродаахоўныя і экстраныя службы нічым не дапамагаюць у гэтай сітуацыі. Тым часам на вуліцы робіцца ўсё халадней і бусел можа замёрзнуць. Мясцовыя жыхары баяцца, што птушка загіне.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі