Фотарэпартаж. Як сотні індывідуальных прадпрымальнікаў чакалі міністра

Фотарэпартаж. Як сотні індывідуальных прадпрымальнікаў чакалі міністра

14 сакавіка а 13-й гадзіне ў Мінску каля будынка міністэрства па падатках і зборах сабраліся 300-400 індывідуальных прадпрымальнікаў (з Мінска і з рэгіёнаў). Яны прынеслі заявы з патрабаваннем адмяніць указ кіраўніка дзяржавы № 222, які ўводзіць абавязковую сертыфікацыю тавараў лёгкай прамысловасці. Заклікаў ІП прыйсці туды Анатоль Шумчанка, кіраўнік Рэспубліканскага грамадскага аб'яднання "Перспектыва". Як вядома, улады не дазволілі вулічную акцыю "Марш прадпрымальнікаў". Тады прадпрымальнікі выказалі свой пратэст іншым чынам. Людзі крычалі: "Працу!", "Адмена указа 222!", "Міністр выходзь!".

Аднак у міністэрстве якраз пачаўся абедзенны перапынак. Заявы ў скрыню не змяшчаліся, таму людзі вырашылі пачакаць, калі перапынак скончыцца, каб іх перадаць чыноўнікам. Перад імі выступалі Анатоль Шумчанка, Мікалай СтаткевічУладзімір Някляеў. Міліцыянеры склалі пратаколы на тых, хто меў плакаты ці бел-чырвона-белыя шалікі.

Працяглы час ніхто з чыноўнікаў не хацеў выйсці да прадпрымальнікаў, каб забраць іх заявы. Нарэшце дзесьці ў 14.20 да Шумчанкі выйшаў прэс-сакратар міністэрства і сказаў, што прыме заявы ў кожнага чалавека асабіста, што і зрабіў.

У Мінску ІП масава прыйшлі ў міністэрства па падатках і зборах (онлайн)

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі