Фотарэпартаж з акцыі пратэсту каля расійскага пасольства ў Мінску
У суботу, 2 красавіка, у Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі, у Мінску каля расійскага пасольства прайшла несанкцыянаваная акцыя пратэсту. Яе правяла арганізацыя "Малады фронт", зарэгістраваная ў Чэхіі. Больш за дзясятак чалавек трымалі плакаты і бел-чырвона-белыя сцягі. Яны пратэставалі супраць "расійскага шавінізму і імперыялізму".
Міліцыянеры склалі пратаколы на ўдзельнікаў пікета, але іх не разганялі. У канцы акцыі актывісты праспявалі рэлігійны гімн "Магутны Божа" і разыйшліся.