Фотарэпартаж з берагоў ракі Нямігі, якая цячэ пад Мінскам
Мінскія фатографы Васіль Сямашка і Ганна Іванова прайшліся па рэчышчы Нямігі, якая цяпер цячэ ў калектары пад зямлёй. На фота можна паглядзець, як цяпер выглядае легендарная рака Няміга ад вуліцы Грушаўскай да праспекта Пераможцаў і пабачыць самы стары калектар Мінска, якому каля 150 гадоў.
Такая прагулка можа быць вельмі небяспечнай, бо ў калектары няма сотавай сувязі. Вядомыя некалькі выпадкаў, калі людзі гінулі ў затопленым калектары з-за нечаканага дажджу.
Аўтары здымкаў кажуць, што хацелі максімальна праўдзіва перадаць абстаноўку Нямігі.
Цалкам фотарэпартаж можна паглядзець у блогу на сайце livejournal.