Фотажабы на лагатып футбольнага чэмпіянату свету-2018 (фота)
29 кастрычніка ў расійскім тэлеэфіры прэзентавалі лагатып бліжэйшага чэмпіянату свету па футболе, які пройдзе ў Расіі.
Прэзідэнт футбольнай арганізацыі FIFA Ёзэф Блатэр заявіў, што лагатып адлюстроўвае рускую культуру.
Новы лагатып адразу выклікаў вялікі розгалас у інтэрнэце. Карыстальнікі сацыяльных сетак нарабілі "фотажабаў" на матыў новага сімвала.