Французская міністарка выкупалася ў Сене напярэдадні Алімпіяды

Амелі Удэа-Кастера

Амелі Удэа-Кастера / X/@AOC1978

Французская міністарка асабіста выкупалася ў Сене, каб даказаць, што вада чыстая і плаваць там бяспечна. Амелі Удэа-Кастера зрабіла гэта за два тыдні да Алімпіяды.

Яна планавала плаваць не ў камбінезоне, але прыйшлося праз невысокую тэмпературу вады.

Якасць вады ў Сене выклікала шмат сумневаў і крытыкі падчас падрыхтоўкі Алімпійскіх гульняў у Парыжы. Але небяспекі ў ёй не знайшлі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі