Французскія фермеры прыехалі пратэставаць у Парыж на трактарах (відэа)

Французскія фермеры прыехалі пратэставаць у Парыж на трактарах (відэа)

Фермеры з розных рэгіёнаў Францыі ў чацвер зладзілі ў Парыжы чарговую акцыю пратэсту. Прычым яны прыехалі ў французскую сталіцу на трактарах і запаланілі ўсю плошчу Насьён. Усяго тут сабралася болей за 1,3 тысячы трактароў, якія суправаджалі некалькім тысяч фермераў.

Вяскоўцы пратэставалі супраць зніжэння закупачных коштаў на сельскагаспадарчую прадукцыю і патрабавалі павелічэння дзяржаўнай дапамогі.

У адказ на гэтыя патрабаванні прэм’ер-міністр Францыі Мануэль Вальс паабяцаў фермерам адтэрміноўку банкаўскіх пазыкаў да 4 мільярдаў еўра цягам трох гадоў. Пры гэтым ён адзначыў, што для ўрада прыярытэтным з’яўляецца тармажэнне падзення коштаў.

Акцыі пратэсту фермераў праходзяць у Францыі з сярэдзіны ліпеня. Раней яны неаднаразова перакрывалі дарогі і рабілі барыкады, паведамляюць замежныя СМІ.

Фота: ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі