Францыя адпрацоўвала ўвод войскаў ва Украіну, каб адбіць агрэсію з Беларусі

Французскі вайсковец, ілюстрацыйнае фота

Французскі вайсковец, ілюстрацыйнае фота / Speich Frédéric/Maxppp/dpa/picture alliance

Францыя таемна правяла вучэнні па ўводзе войскаў ва Украіну для адбіцця расійскага прарыву з тэрыторыі Беларусі, піша выданне Intelligence Online.

Вучэнні адбыліся ўвосень, цягнуліся 10 дзён і насілі кодавую назву "Пярсей". У іх удзельнічалі падраздзяленні спецыяльных аперацый сухапутных войскаў (CAST), агулам каля 3200 чалавек.

Французскія вайскоўцы трэніраваліся на тэрыторыі, падобнай да лукавіны Дняпра на поўнач ад Кіева. Іх тактыка грунтавалася на досведзе ўкраінскага войска, якое здолела стрымаць расійскі наступ у лютым 2022 года.

Паведамляецца, што асноўная ўвага надавалася прымяненню беспілотнікаў, радыёэлектроннай барацьбе і разведцы, а таксама зладжванню падраздзяленняў ва ўмовах баёў высокай інтэнсіўнасці. Некаторыя ўдзельнікі вучэнняў былі незадаволеныя адсутнасцю FPV-дронаў і наракалі на адставанне французскіх вытворцаў у распрацоўцы такіх мадэляў.

13 студзеня прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі казаў, што абмеркаваў з прэзідэнтам Францыі Эманюэлем Макронам ідэю размяшчэння заходніх вайскоўцаў у краіне як частку гарантый бяспекі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі