Фронтаўцы сустрэлі выступ Аляксандра Мілінкевіча воплескамі

На з'ездзе Партыі БНФ, які праходзіць у Мінску, было зачытанае вітальнае слова былога палітвязня Аляксандра Казуліна, які не змог прысутнічаць на мерапрыемстве па сямейных абставінах. З вітальнымі словамі выступілі госці з'езда Станіслаў Шушкевіч, Павел Севярынец, Леў Марголін, Аляксандр Ярашук і Аляксандр Мілінкевіч.
Усе вітанні былі караценькімі, даўжэй выступаў лідэр руху "За Свабоду". Аляксандр Мілінкевіч найперш адказаў, чаму яго рух скептычна ставіцца да працэдуры абрання адзінага кандыдата ад АДС на прэзідэнцкія выбары. Звяртаючыся да дэлегатаў з'езда, ён задаў пытанне, адзначыўшы, што адказаўшы на яго, прысутныя зразумеюць і пазіцыю руху "За Свабоду".

Мілінкевіч: Калі раптам АДС сваёй працэдурай абярэ кандыдата, які будзе за тое, каб Беларусь аб'яднаць з Расіяй, за тое, каб у нас увесці расійскі рубель і г.д., ці можам мы гарантаваць, што падтрымаем гэтага кандыдата? Вядома, не можам, не мы, ні БНФ.

Зала сустрэла выступ Мілінкевіча вельмі пазітыўна — апладысментамі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі