Фрылансера-журналіста Кастуся Жукоўскага аштрафавалі на 16,8 млн рублёў

Фрылансера-журналіста Кастуся Жукоўскага аштрафавалі на 16,8 млн рублёў

Суддзя Валянціна Сапонава ў судзе Жлобінскага раёна 24 лютага разгледзела два адміністрацыйныя пратаколы на гомельскага журналіста-фрылансера Канстанціна Жукоўскага.

Журналіста вінавацілі ў незаконным вырабе прадукцыі СМІ. Жлобінскія міліцыянты адзначылі, што Жукоўскі без акрэдытацыі карэспандэнта замежнага СМІ зрабіў відэасюжэты, паказаныя ў эфіры спадарожнікавага тэлеканала "Белсат".

Суддзя прызнала фрылансера вінаватым і аштрафавала па абодвух пратаколах на 16,8 млн рублёў (80 базавых велічыняў), перадае БелаПАН.

Фрылансер на судзе сваю віну не прызнаў і заявіў, што не знаходзіцца ў працоўных адносінах з тэлеканалам "Белсат".

Дарэчы, Жукоўскага ўжо неаднойчы судзілі па абвінавачанні ў незаконным вырабе прадукцыі СМІ. Агульная сума яго штрафаў склала ўжо каля 70 млн рублёў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі