ФСБ прызнае, што A321 быў узарваны, Пуцін абяцае пакараць злачынцаў
17 лістапада ўлады Расіі прызналі, што пасажырскі самалёт A321 быў знішчаны ў Егіпце тэрарыстамі. Як заявіў на нарадзе ў расійскага прэзідэнта кіраўнік ФСБ Аляксандр Бортнікаў, на борце самалёта спрацавала самаробнае выбуховае прыстасаванне магутнасцю да 1 кг у тратылавым эквіваленце. Пасля даследавання асабістых рэчаў і элементаў самалёта эксперты выявілі сляды выбуховага рэчыва. "Можна адназначна сказаць, што гэта тэрарыстычны акт", — цытуе словы Бортнікава РІА Новости".
Расійскі прэзідэнт Уладзімір Пуцін паабяцаў знайсці тэрарыстаў, якія знішчылі расійскі самалёт "у любой кропцы планеты" і пакараць.
ФСБ аб'явіў узнагароду — 50 млн долараў — за інфармацыю пра тэрарыстаў.
Нагадаем, 31 кастрычніка ў выніку катастрофы A321 загінулі 224 чалавека, а сярод іх і грамадзянін Беларусі.
Фота: Reuters