Фуркад выйграў спрынт на этапе Кубка свету, беларус Чапелін — 33-і
У чэшскім Нове Места пачаўся трэці этап Кубка свету па біятлоне. Першым спаборніцтвам стаў мужчынскі спрынт на 10 км.
Пераможцам спрынту стаў француз Мартэн Фуркад, другую прыступку п'едэстала заняў расіянін Антон Шыпулін, а бронзу заваяваў нарвежац Эміль Хегле Свендсэн.
Найлепшы вынік у беларускай зборнай паказаў Уладзімір Чапелін: пры двух кругах штрафу ён заняў 33-е месца. Раман Ялётнаў апынуўся 34-м, Максім Варабей — 52-м, Аляксандр Дарожка — 77-м.
Агулам на старт выйшаў 101 біятланіст.