Футбаліста Неймара ў Бразіліі абвінавацілі ў махлярстве
Бразільскія пракуроры рэкамендавалі выставіць футбалісту Неймару абвінавачанні ў махлярстве ў сувязі з ухіленнем ад уплаты падаткаў. Гэта адбылося праз некалькі гадзінаў пасля таго, як Неймар даў паказанні ў іспанскім судзе адносна кошту яго пераходу ў футбольны клуб “Барселона” ў 2013 годзе.
Каб атрымаць Неймара, клуб заплаціў 57 мільёнаў еўра. Аднак следчыя лічаць, што за Неймара заплацілі болей, а менавіта 83,3 мільёна еўра, а клуб схаваў частку выдаткаў.
Бразільская інвестыцыйная кампанія, якой належалі правы на 40% трансфернага кошту Неймара, заявіла, што яе падманулі на мільёны еўра.
У верасні 2015 года бразільскі суд замарозіў актывы Неймара на суму каля 48 мільёнаў долараў. Спартсмена абвінавацілі ва ўхіленні ад уплаты 16 мільёнаў долараў падаткаў.
Неймар і яго сям’я заяўляе пра сваю невінаватасць, паведамляе ВВС.