Футбалістам гродзенскага "Нёмана" не плацяць заробкі некалькі месяцаў

На пасляматчавай прэс-канферэнцыі галоўны трэнер "Нёмана" распавёў, што каманда шэсць месяцаў не атрымлівае кантрактны заробак і тры месяцы — бюджэтны. 

Паводле неафіцыйнай інфармацыі, перадае Гродзенскі блог s13, "Нёман" завінаваціўся гатэлям, кавярням і іншым службам, якія абслугоўваюць клуб. Паліва на выязной матч аплочваецца з кішэняў супрацоўнікаў. 

Футбалісты кажуць, што што калі не будзе грошай, то наступны матч чэмпіянату яны затрымаюць на 15 хвілін. А потым могуць не выйсці зусім. 

Дарэчы, пазыкі клуба цягнуцца яшчэ з мінулага сезону, прэміяльныя за яго футбалістам дагэтуль не выплачаныя. 

Фота — s13.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі