Футбалісты "Віцебска" і мінскага "Дынама" згулялі ўнічыю — 0:0 (відэа)

23 траўня на чэмпіянаце Беларусі па футболе сярод камандаў вышэйшай лігі прайшлі матчы 7-га тура.

Так, футбалісты мінскага "Дынама" ў гасцях не змаглі перамагчы клуб "Віцебск". Гульня скончылася з лікам 0:0. Гэта ўжо трэцяя безгалявая нічыя ў гульнях сёмага тура: перад гэтым так згулялі салігорскі "Шахцёр" з бабруйскай "Белшынай" і жодзінскае "Тарпеда-БелАЗ" з барысаўскім БАТЭ.

Футбалісты наваполацкага "Нафтана" прымалі ў сябе дома мазырскую "Славію" і згулялі ўнічыю 1:1. На мінскім стадыёне "Трактар" футбалісты "Мінска" выйгралі ў гродзенскага "Нёмана" — 2:0. "Слуцк" ў Брэсце згуляў унічыю 1:1 з мясцовымі дынамаўцамі, а мікашэвіцкі "Граніт" у Лунінцы выйграў у "Гомеля" — 1:0.

Фота — ФК "Дынама-Мінск"

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі