Футбол: Мінскае “Дынама” не пусціла “Нафтан” на трэцяе месца (відэа)

Сталічнае “Дынама” сустракалася на сваім полі з наваполацкім “Нафтанам”. Для абедзвюх каманд перамога ў гэтай сустрэчы была прынцыповай: дынамаўцы не маглі сабе дазволіць страту ачкоў, каб не адстаць ад БАТЭ яшчэ болей, а хімікі імкнуліся вярнуцца на трэці радок у турнірнай табліцы, з якога іх скінуў “Шахцёр”. Перамога дасталася “Дынама” — 2:0. Сталічная каманда не толькі зарабіла тры вельмі важныя ачкі, але і ўзняла баявы дух пасля паразаў у Лізе Еўропы. “Нафтан” жа застаецца на чацвёртым месцы ў турнірнай табліцы і цяпер вымушаны будзе даганяць “Шахцёр”.

“Гомель” сёння прымаў БАТЭ. Для барысаўчан было важным атрымаць перамогу, бо на момант пачатку матчу яны ўжо ведалі пра вікторыю сваіх канкурэнтаў — мінскага “Дынама”. Не без цяжкасцяў, але ім гэта ўдалося. Вынік — 1:2.

Таксама сёння гулялі “Дняпро” і “Белшына” — 1:2.

Нагадаем вынікі ўчорашніх матчаў у рамках 26-га тура: “Тарпеда-БелАЗ” — “Шахцёр” — 0:2, “Нёман” — “Дынама” (Брэст) — 0:1, “Мінск” і “Слуцк” — 0:0.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі