Футбольную фанатку пазбавілі тытулу “Міс Абаянне” за расізм (фота)

21-гадовая фанатка расійскага футбольнага клуба ЦСКА Вольга Кузькова пазбавілася тытула “Міс Абаянне” за сімпатыі да расізму. Узнагароду яна атрымала на конкурсе прыгажосці “Міс Прэм’ер-ліга Расіі”. Пасля гэтага конкурсу ў сацыяльнай сетцы Вконтакте знайшліся фота юнай прыгажуні, дзе яна пазіруе з узнятай у нацысцкім вітанне рукой. Таксама на яе сцяны былі запісы з заклікамі паліць габрэяў і каўказцаў ды іншыя сведчанні ксенафобіі.

Пасля гэтага скандалу тытул “Міс Абаянне” вырашылі адклікаць — такі вердыкт вынесла журы конкурсу. Як адзначыў выканаўчы дырэктар расійскай прэм’ер-лігі Сяргей Чабан, ён будзе рады, калі “ўся гэтая гісторыя дапаможа Волі разабрацца са сваімі поглядамі на жыццё”, піша Прессбол.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі